Расеец прыдумаў, як схаваць ад беларускіх мытнікаў дыяменты на паўмільёна долараў


Падазрэнне ў мытнікаў «Бераставіцы» выклікалі камяні розных формаў, памераў і колераў.

Кіроўца настойваў, што гэта жвір для акварыума. Нягледзячы на тлумачэнні, крышталы забралі і скіравалі на экспертызу. У лабараторыі высветлілася, што 9 кілаграмаў камянёў – несартаваныя дыяменты, іх кошт складае каля $ 450 тысяч, паведамляе дзяржаўны мытны камітэт.



Суд канфіскаваў дыяменты і аштрафаваў кіроўцу. Хутчэй за ўсё яны не трапяць у крамы-канфіскаты, але можна спадзявацца, што шляхетныя камяні крыху ўзбагацяць беларускі бюджэт альбо золатавалютны рэзерв нашай краіны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў