Пятро Парашэнка пра абвінавачанні Расеі: Гэта бязглузда і цынічна


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даў афіцыйны каментар наконт абвінавачанняў расейскага боку, што Украіна планавала тэракты ў Крыме.

«Абвінавачванні расейскім бокам Украіны ў тэрарызме ў акупаваным Крыме гучаць гэтак жа бязглузда і цынічна, як заявы расейскага кіраўніцтва пра адсутнасць расейскіх войскаў на Данбасе. Гэтыя фантазіі – толькі падстава для чарговых ваенных пагроз у адрас Украіны», – заявіў украінскі прэзідэнт.

Паводле Парашэнкі, Украіна рашуча асуджае тэрарызм ва ўсіх яго праявах і формах і, адпаведна, адхіляе практыку выкарыстання любых тэрарыстычных захадаў дзеля дэакупацыі Крыму.

На думку кіраўніка Украіны, менавіта Расея ўжо даўно шчодра фінансуе і актыўна падтрымлівае тэрарызм на тэрыторыі Украіны, падняўшы яго да ўзроўню сваёй дзяржаўнай палітыкі – і ў акупаваных раёнах Данбасу, і ў анексаваным Крыме, у стылі 30-ых гадоў мінулага стагоддзя.

«Расеі не атрымаецца сваймі правакацыйнымі заявамі дыскрэдытаваць Украіну ў вачах міжнароднай супольнасці і дамагчыся адмены заслужаных санкцыяў, уведзеных з боку нашых партнёраў. Заклікаю расейскае кіраўніцтва засяродзіцца на добрасумленным выкананні асноватворных нормаў міжнароднага права, перш за ўсё ў дачыненні да павагі суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і правоў чалавека», – заўважыў Парашэнка.

Украінскі лідар адзначыў, што чакае выканання Менскіх дамоваў, у тым ліку праз выкарыстанне механізмаў Нармандскага фармату. Украіна, паводле яго, будзе бараніць свой суверэнітэт і цэласнасць, у тым спыненне акупацыі Крыму, выключна палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.

10 жніўня ФСБ Расеі паведаміла ФСБ Расеі паведаміла, што ў выніку спробаў дыверсійна-выведкавах груп з Украіны пранікнуць у Крым загінулі два расейскія сілавікі. Дыверсанты з Украіны нібыта мелі рыхтаваць тэракт на Крыме. Расейскія медыі паведамляюць, што па гэтай справе на Крыме затрыманыя сем чалавек. Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін абвінаваціў Украіну ў пераходзе да «практыкі тэрору».

Міністэрства абароны Украіны заявіла, што звесткі ФСБ – гэта няпраўда.

МЯ, паводле president.gov.ua

Стужка навінаў