Пуцін падпісаў закон аб раздачы земляў на Далёкім Усходзе


Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ. Згодна з ім, любы жадаючы грамадзянін Расеі зможа атрымаць гектар зямлі ў спецыяльна адабраных раёнах Далёкага Усходу.

Dalniy Vostok

Зямлю дазваляецца выкарыстоўваць пад будаўніцтва, для фермерства альбо прадпрымальніцтва. Пасля пяці гадоў выкарыстоўвання яе можна будзе аформіць у арэнду альбо ва ўласнасць.

У выпадку, калі надзел не выкарыстоўваецца, яго могуць забраць. Прадаваць ці набываць надзелы, атрыманыя бясплатна, забараняецца.

«Гэта мы – ацалелыя!» Як карэнны сібірскі народ хоча паўстрымаць Маскву (інтэрв’ю)

Гаворка ідзе пра землі на тэрыторыі Рэспублікі Саха (Якуція), Камчацкага краю, Прыморскага краю, Хабараўскага краю, Амурскай вобласці, Магаданскай вобласці, Сахалінскай вобласці, Габрэйскай аўтаномнай вобласці, Чукоцкай аўтаномнай акругі.

Раздаваць будуць зямлю, што знаходзіцца ў муніцыпальнай альбо гарадской уласнасці, якая знаходзіцца на адлегласці больш за 10 кіламетраў ад межаў населенага пункту з насельніцтвам больш за 50 тыс. асобаў. Таксама раздадуць зямлю, што знаходзіцца на адлегласці больш за 20 кіламетраў ад населенага пункту, у якім жывуць больш за 300 тыс. асобаў, альбо ў межах сельскага паселішча.

Каб даведацца, што думаюць пра такую «раздачу» жыхары вышэйзгаданых тэрыторыяў, чытайце артыкул Belsat.eu.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў