У Віцебску праз пажар у інтэрнаце РУП «Белпошта» былі эвакуяваныя 57 чалавек, паведамляецца на сайце МНС.
Ратавальнікі атрымалі сігнал аб пажары ў інтэрнаце па вуліцы Іллінскага напярэдадні каля 17.00.
У выніку агнём пашкоджаная маёмасць у пакоі на чацвёртым паверсе, інфармацыі аб пацярпелых няма.
Прычына пажару высвятляецца.
КА, belsat.eu