Купанне ў палонцы на вадохрышча
Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Святое Богаяўленне, Хрышчэнне Гасподняе.
Свята ўсталяванае ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста ў рацы Іярдан.
Свята пачынаецца яшчэ вечарам 18 студзеня, калі ўсе праваслаўныя адзначаюць куццю, падчас якой, пасля літургіі ў храмах, здзяйсняецца асвячэнне вады.
Другі раз вада асвячаецца ў само свята Богаяўлення. Людзі вераць, што ў гэты час вада набывае гаючыя ўласцівасці і захоўвае іх на працягу года. Яе даюць піць цяжкахворым, ёю асвячаюць храмы і хаты. Да нашых дзён захавалася традыцыя акунацца на Вадохрышча ў палонку. Лічыцца, што падчас абраду ў вадзе, якая з’яўляецца крыніцай новага жыцця, чалавек памірае для граху і ўваскрасае для Бога.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле БелТА