Пракуратура Менску накіравала афіцыйныя лісты ў Міністэрства культуры і Менгарвыканкам з прапановай забяспечыць выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, а таксама правесці добраўпарадкаванне і аднаўленне элементаў гісторыка-культурнай спадчыны ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.
Намеснік кіраўніка аддзелу інфармацыі Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў паведаміў радыё «Свабода», што працы па добраўпарадкаванні на Вайсковых могілках ужо прыпыненыя.
«У Менгарвыканкам і Мінкульт накіраваныя два акты пракурорскага рэагавання», – дадаў Дзмітрый Брылёў.
З пачатку чэрвеня спецкамбінат камунальна-бытавога абслугоўвання распачаў добраўпарадкаванне Вайсковых могілак. У яе межах камунальнікі зруйнавалі дзясяткі ўнікальных агароджаў.
Камунальнікі кажуць што зносяць толькі занядбаныя помнікі або тыя, якія або тыя, якія просяць замяніць сваякі памерлых.
Дэмантаж адбываўся без узгаднення з Мінкультам.
Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова – адныя з самых старых у Менску. Першыя згадкі пра іх адносяцца да 1840 году, асвячэнне могілак адбылося ў 1895 годзе. Маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ДД