Прафесар Вячаслаў Швед прэзентуе кнігу пра паўстанцаў 1863-1864 гг.


12 снежня а 18:00 у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі Вячаслава Шведа «Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гг. (Гродзенская губерня)».

Кніга з’яўляецца рэквіемам студзеньскім паўстанцам Гарадзенскага паўстанцкага ваяводства, якое ўключала: Гарадзеншчыну, Берасцейшчыну, Беласточчыну.

Нарысы апавядаюць пра ўдзельнікаў маніфестацыйнага перыяду 1861-1862 гг., распаўсюджвальнікаў газеты «Мужыцкая праўда», сяброў падпольнай Гарадзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, камандзіраў партызанскага руху і гарадзенскіх паўстанцаў-гімназістаў, а таксама памочнікаў паўстанцаў і дэпартаваных са спаленых шляхецкіх ваколіц ды вёсак.

У кнізе прыводзяцца спісы партызанскіх атрадаў і страчаных паўстанцаў. Асобныя нарысы прысвечаныя Кастусю Каліноўскаму («чырвонаму») і Віктару Старжынскаму («беламу»).

Сродкі на выданне кнігі збіраліся на Talaka.by.

Пад час прэзентацыі можна будзе задаць аўтару свае пытанні, а таксама набыць кнігу з подпісам.


Вячаслаў Швед выкладае ў Польшчы. Прафесар мае каля 300 навуковых працаў. Сферы навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя, грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772–1863 гадах, гісторыя Горадні і Гарадзеншчыны.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары