Беларускія нацыянальныя героі – хто яны?


25 сакавіка беларусы адзначаць чарговы Дзень Волі. І хоць ад утварэння нашай першай нацыянальнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі – сёлета мінае ўжо 99 гадоў, дзень, які даўно меўся стаць дзяржаўным святам, усцяж застаецца сімвалам змагання за нашую незалежнасць і нацыянальную тоеснасць.

Якой павінна быць Беларусь? На якія ідэалы і постаці нам варта абапірацца на нашым гістарычным шляху? У той час, як героі сівой мінуўшчыны, дапушчаныя да школьнай праграмы, асаблівых рознагалоссяў у грамадстве не выклікаюць, знакавыя асобы ХХ ст. усцяж «працягваюць змаганне» па розныя бакі барыкадаў.

Як вызначыць, хто герой, а хто не? З каго браць прыклад, а каго – рашуча асудзіць? Ці гэта палітыка, якая бесцырымонна ўмешваецца ў яшчэ нядаўнюю гісторыю, замінае пошуку, здавалася б, простых адказаў? Альбо мы, беларусы, яшчэ сапраўды занадта няспелая нацыя, каб рашуча і смела заяўляць уголас пра нашых герояў?

Пра гэта ў тэледыскусіі «Два на два» размаўляюць вядомыя гарадзенскія гісторыкі Аляксандр Краўцэвіч і Вячаслаў Швед.