Перадсмяротная запіска школьніка, які выкінуўся з балкона: «Даведаюся, ці існуе Бог, і паведамлю пра гэта»


Навучэнец 11-га класа з Кобрына скончыў жыццё самагубствам, паведаміла прэс-служба УУС Берасцейскага аблвыканкаму. Трагедыя здарылася 14 студзеня ў доме па вуліцы Дружбы.

А 16.30 юнак скокнуў з балкона. З цялеснымі пашкоджаннямі хлопца даставілі ў цэнтральную раённую лякарню. А 22.40 школьнік памёр у рэанімацыйным аддзяленні.

Паводле папярэдняй версіі, хлопец здзейсніў самагубства. У мабільным тэлефоне загінулага выявілі паведамленне: «Даведаюся, ці існуе Бог, і паведамлю пра гэта».

У 2011-ым скончыў жыццё самагубствам бацька школьніка.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары