Сустракай Каляды з «Белсатам»! ТБ-праграма на 7 студзеня

video

Два класных фільмы і культавы канцэрт «Бі-Бі-Сі».

18:55 Кранальны фільм «Я вырасла, пакуль ты спала» , які распавядае пра беларуску Караліну, якая грае на альце, удзельнічае ў канцэртах па ўсім свеце, але заўсёды вяртаецца ў адну вёску на Гарадзеншчыне.

21:45 Чэшская трагікамедыя «Настаўніца» распавядае пра людзей, якія спрабуюць наладзіць жыццё ў новым, постсавецкім, свеце. Пра механіка, які рамантуе крадзеныя аўты, каб утрымаць сям’ю, і ягоную жонку настаўніцу, да якой заляцаецца састарэлы мільянер з Італіі, калі той трапляе за краты.

01:40 Другая частка сёлетнега сімфанічнага канцэрту з культавай серыі «Бі-Бі-Сі Промс». Назва паходзіць ад слова «праменад». Цягам лета ў Альберт-Холе ў межах міжнароднага фестывалю ладзяцца канцэрты пераважна класічнай музыкі. Апрача звычайных квіткоў на іх прадаюць сотні танных стаячых месцаў. Традыцыя вядзецца ад «праменадных канцэртаў» у парках, паслухаць якія падчас шпацыру мог кожны. Фестываль праходзіць з 1895 году, а апошні канцэрт кожнага сезону транслюецца па тэлебачанні на ўвесь свет. (Першую частку канцэрту мы паказалі на каталіцкія Каляды.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары