Belsat.eu наведаў штаб Святланы Ціханоўскай, каб пабачыць як праходзіць першы дзень датэрміновага галасавання самага медыйнага кандыдата ў прэзідэнты.
Дамаўляемся на здымку з прэс-сакратаркай Святланы Ціханоўскай, Ганнай Красулінай:
«З двух Святлана будзе ў штабе і дае інтэрвʼю. А 18-ай у штабе Бабарыка П. (папулярны расейскі YouTube канал) размаўляе з Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала».
Штаб Ціханоўскай знаходзіцца ў цэнтры Менску, на апошнім паверсе гандлёвага цэнтру. Гэта вузкі пакой з адным вакном, дзе змяшчаецца два сталы і вузкая шафа.
Святлана дае інтэрвʼю знакамітаму амерыканскаму папяроваму выданню па тэлефоне на ангельскай мове.
Па сканчэнню Красуліна дае час на перапынак, кандыдатка выходзіць перадыхнуць у калідор, дзе яе чакае кампанія маладзёнаў:
– Святлана, можна зрабіць з вамі фота?
– А вы белыя стужкі апранулі?
У гэты момант прыходзіць яшчэ дзве здымачных групы буйных медыяў з Нямеччыны і ЗША.
Пакуль аператары наладжваюць тэхніку, Святлана вырашае бягучыя пытанні па тэлефоне. У гэты час мужчына ў цішотцы «Краіна для жыцця» прыносіць халодную ваду.
Адно інтэрвʼю кандыдатка дае па расейскую, другое – па-ангельску. Трымаецца ўпэўнена, дае разгорнутыя выразныя адказы.
У гэты час прэс-сакратарка дае каментар Belsat.eu наконт пікету, які мусіць адбыцца 6-га жніўня.
Пасля сканчэння шэрага інтэрвʼю Святлана збягае на сустрэчу. Праз паўтары гадзіны ў Ціханоўскай новае інтэрвʼю.
Аліса Ганчар, фота аўтаркі, Belsat.eu