Сілавікі правялі ператрусы ў актывістаў, якія збіралі подпісы супраць будаўніцтва цэху «Камунаркі» для перапрацоўвання какававага бобу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паведамляецца, што нікога з іх пасля ператрусаў не затрымалі. Аднак з актывістамі правялі размовы, падчас якіх «настойліва папрасілі не перашкаджаць працы дзяржаўных органаў» і папярэдзілі, што «выканкам нервуецца».
Новы цэх кандытарскай фабрыкі «Камунарка» для перапрацоўвання какававага бобу збіраюцца будаваць пры вуліцы Ангарскай на 11 гектарах зямлі.
Алена Рувіна belsat.eu