Лукашэнка: Я ў сваёй краіне абсалютна нікога не баюся


Словы палітыка, які сёння прыехаў у БДУ, цытуе «Пул первого».

«Калі я сказаў, так, я паеду ў БДУ, Наталля Іванаўна ўзрадавалася. Яна не верыла, што пасля ўсіх гэтых падзеяў я наагул прыеду да студэнтаў. Слухайце, вы павінны ўлічыць адну акалічнасць. Я ў сваёй краіне абсалютна нікога не баюся. Мне няма чаго саромецца перад вамі за любыя свае ўчынкі. Так, я не святы. Немагчыма адпрацаваць прэзідэнтам больш за чвэрць стагоддзя і дзесьці не спатыкнуцца, не здзейсніць памылкі. Але сістэмных памылак мы з вамі не дапусцілі», – сказаў Лукашэнка.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў