У Мінадукацыі падвялі вынікі прыёму дакументаў у ВНУ на бюджэт


У Беларусі ВНУ завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэт. Найбольшы конкурс сёлета атрымаўся ў Віцебскі дзяржаўны медычны ўніверсітэт на спецыяльнасць «стаматалогія» і на «дызайн» у БДУ – 12 асобаў на месца, піша БелТА.

Праца прыёмнай камісіі БДУ. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года.
Фота: БДУ / Twitter

Міністр адукацыі Андрэй Іванец распавёў пра некаторыя вынікі кампаніі прыёму дакументаў на бюджэтнае навучанне ў ВНУ краіны. Паводле яго словаў, сёлета ў многіх рэгіянальных ВНУ конкурс складае 2 асобы на месца.

Сярэдні конкурс у медычных ВНУ складае каля 2,5 асобы на месца. Лідарам паводле конкурсу і прахадных балаў стаў факультэт міжнародных стасункаў БДУ: каб стаць студэнтам гэтага факультэту, трэба мець 398 балаў.

«Самы высокі конкурс сёлета ў Віцебскім дзяржаўным медычным універсітэце на спецыяльнасць «стаматалогія» і на «дызайн» у БДУ – 12 асобаў на месца», – распавёў міністр.

Сёлета плануюць прыняць у 49 беларускіх ВНУ 52 200 студэнтаў, што на 900 менш, чымся летась (а ў мінулым годзе прыём скарацілі на 2000 асобаў). На бюджэтную форму збіраюцца прыняць 28 400 студэнтаў – на 600 больш, чымся летась. Колькасць платнікаў збіраюцца скараціць на 1500. Прыём у менскія ВНУ скарацілі на 2 % і павялічылі на 2 % у рэгіёнах.

Аб’ектыў
Кошты ўгару, а якасць? Універсітэты Беларусі падвысілі кошты навучання
2023.07.14 22:37

Мікалай Каткоў belsat.eu

Стужка навінаў