МУС Літвы спыніла супрацу з беларускімі калегамі


Міністэрства ўнутраных справаў Літвы спыняе двухбаковае пагадненне аб супрацы з МУС Беларусі. Зрэшты, супраца не вядзецца ажно з 2020 года, пасля фальсіфікацыяў выбараў у Беларусі, паведамляе прэсавая служба літоўскага ведамства.

Міністр унутраных справаў Літвы Агне Білатайце. Фота прэс-службы МУС Літоўскай Рэспублікі / vrm.lrv.lt

Пагадненне аб двухбаковай супрацы паміж міністэрствамі ўнутраных справаў Літвы і Беларусі падпісалі ў 1993 годзе. Але, паводле кіраўніцы МУС Літвы Агне Білатайце, рэалізацыя пагаднення спынілася пасля сфальшаваных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе.

«Літва не бачыць магчымасці супрацоўнічаць з варожымі рэжымамі. Беларусь, будучы блізкім саюзнікам крамлёўскага рэжыму, працягваючы гібрыдную атаку на Літву і штурхаючы ў нашую краіну нелегальных мігрантаў рукамі сваіх чыноўнікаў, не можа і не будзе партнёрам Літвы ні ва ўнутраных справах, ні ў іншых сферах», – заявіла кіраўніца ведамства.

Акрамя гэтага, Літва прыпыніла рэалізацыю праграмаў трансгранічнай супрацы з Беларуссю і Расеяй, якія фінансуюцца Еўракамісіяй.

Аналітыка
«Мы на гэтым узроўні ніколі не былі». Як беларускія дэмсілы замянілі рэжым у стасунках з Радай Еўропы
2022.11.09 07:00

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў