Мастачка з Горадні стварае карціны пра падзеі ў Беларусі ў стылістыцы традыцыйнай вышыўкі


Мастачка з Горадні Руфіна Базлова жыве і працуе цяпер у Празе. Там яна стварае незвычайныя карціны пра падзеі ў Беларусі ў стылістыцы традыцыйнай вышыўкі. Чырвонымі ніткамі на светлым фоне яна распавядала пра пратэсты-2020 у Беларусі і пра тое, што адбываецца пасля. Новая справа займела назву «Framed in Belarus»: ствары партрэт палітвязня і раскажы пра яго свету.

Праэкт мастачкі Руфіны Базловай «Ramed in Belarus» /
Фота: http://framedinbelarus.net/

Ілюстрацыі Руфіны Базловай абляцелі інтэрнэт і сацсеткі ва ўсім свеце. На карцінах лёгка пазнаць і амапаўцаў, і аўтазакі, і пратэстоўцаў з кветкамі, і Святлану Ціханоўскую.

Праэкт мастачкі Руфіны Базловай «Ramed in Belarus» /
Фота: http://framedinbelarus.net/

Яе новы сацыяльны арт-праект «Framed in Belarus» прысвечаны палітычным вязням у Беларусі і стаў працягам серыі «Гісторыя беларускай Вышыванкі», створанай у 2020-2021 гадах. Сутнасць у тым, што людзі з усяго свету вышываюць партрэты беларускіх палітычных зняволеных і расказваюць пра іх, фатаграфуюць працэс і вынік вышыўкі і публікуюць іх у сацыяльных сетках пад #framedinbelarus.

Праэкт мастачкі Руфіны Базловай «Ramed in Belarus» /
Фота: http://framedinbelarus.net/

Удзельнікі «бяруць» партрэт зняволенага на розныя мерапрыемствы, у падарожжы і г.д. Такім чынам людзі даведваюцца пра гісторыю канкрэтнага чалавека ў турме, могуць напісаць яму ліст за краты, дапамагчы яго сям’і, а таксама распавесці гэту гісторыю далей.

Праэкт мастачкі Руфіны Базловай «Ramed in Belarus» /
Фота: http://framedinbelarus.net/

Пазней усе вышыўкі будуць сабраныя ў адно калектыўнае палатно, пашытае такім чынам, што будзе нагадваць сетку ці рашотку. Ініцыятары праекту плануюць таксама праводзіць выставы прац у розных галерэях і ўстановах. Пазней фінальнае палатно можа вісець у музеі ў Свабоднай Беларусі.

Праэкт мастачкі Руфіны Базловай «Ramed in Belarus» /
Фота: http://framedinbelarus.net/

Калі вы жадаеце далучыцца да праекту, запоўніце гэту форму. Вы атрымаеце канкрэтнага палітвязня, схему вышыўкі і інструкцыю, што і як трэба рабіць.

Праэкт мастачкі Руфіны Базловай «Ramed in Belarus» /
Фота: http://framedinbelarus.net/

ЗХ belsat.eu

 

Стужка навінаў