Якія акцыі і дзе пройдуць у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі?


21 траўня адзначаецца беларускай дэмакратычнай супольнасцю як Дзень салідарнасці з палітзняволенымі. Менавіта 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 пры нявысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Цяпер у гэты дзень беларусы праводзяць акцыі па ўсім свеце, каб прыцягнуць увагу да таго, што адбываецца ў нашай краіне. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс акцыяў, прымеркаваных да Дня салідарнасці з палітвязнямі.

21 траўня – Дзень салідарнасьці з палітвязнямі. Ілюстрацыя: Вольга Пранкевіч / spring96.org

18 траўня (чацвер)

  • Капенгаген (Данія), 12:00 (час тут і паўсюль ніжэй – мясцовы) – падпісанне лістоў і паштовак палітвязням. Месца можна даведацца праз суполку.

19 траўня (пятніца)

  • Вільня (Літва), 15:00–17:00 – падпісанне паштовак і лістоў для палітзняволеных у Беларусі. Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
  • Сан-Францыска (ЗША), 19:00 – падпісанне лістоў і паштовак палітвязням. Месца і час можна даведацца праз суполку.
  • онлайн, 19:00 (паводле Менску) – «Amnesty International» прапануе абмеркаваць сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, а таксама даведацца, як мы можам падтрымаць іх. Спікеркі: Наталля Сацункевіч (праваабаронца «Вясны»), Дзіяна Пінчук (праваабаронца і журналістка «Вясны»). Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя.
  • Гамбург (Нямеччына), 19:00–20:30 – чытанне «Зэкамерону» Максіма Знака нямецкім акторам Янам Уплегерам і панэльная дыскусія з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам і юрысткай Людмілай Казак. Месца правядзення: Staats- und Universitätsbibliothek Hamburg, Von-Melle-Park 3.

20 траўня (субота)

  • Варшава (Польшча), 18:30 – вечарына памяці Вітольда Ашурка. На сустрэчы будуць гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра прынцыпы ягонага жыцця. Таксама гасцей чакае музычная частка. Месца: Беларускі дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).
  • Брэмэн (Нямеччына). 10:00–13:00 – беларусы Брэмэну з «Razam Bremen» супольна з актывістамі «Salidarnast» збяруцца разам, каб напярэдадні Дня палітзняволеных зрабіць паштоўкі і напісаць лісты палітзняволеным і падтрымаць іх. Месца можна даведацца праз суполку, а таксама праз мэйл: salidarnast@gmail.com.
  • Рым (Італія). 10:00–12:00 – акцыя каля замку Святога Анёла: Castel Sant’Angelo, Roma, Lungotevere Castello, lato Largo Mutilatie invalidi di Gierra.
  • Дэтройт (ЗША), 14:00 – сустрэча, адбудзецца ў Брыджпарт-Таўншып. Падрабязнасці на спасылцы.
  • Вільня (Літва), 17:00 – Беларуская рада культуры запрашае ў сваю гасцёўню (Šv. Ignoto g. 5, Vilnius). Тут пройдзе паказ фільмаў, прысвечаных рэпрэсаванаму мастаку Алесю Пушкіну.

21 траўня (нядзеля)

Літва

  • Вільня, 11:00 – каля муралу палітзняволенаму лаўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя «АСОБ(Н)А»: чытанне імёнаў палітзняволеных. Удзел у акцыі возьмуць прадстаўнікі амбасадаў з розных краінаў.
  • Вільня, 12:00 – акцыя ў падтрыманне палітзняволеных. Месца: Кафедральная плошча (Katedros aikštė). «Мы заклікаем стаць голасам палітзняволеных – прыйсці на акцыю на Кафедральнай плошчы; прынесці плакаты, сцягі, пачуць галасы людзей, якія сядзяць ці выйшлі з-за кратаў; зрабіць данат або дапамагчы справай іхным сем’ям. Сімвал гэтага дня – жоўтая «экстрэмісцкая» бірка, якой пазначаюць палітзняволеных у калоніях», – пішуць арганізатары.

Польшча

  • Варшава, 12:45–14:00, плошча Канстытуцыі, 6 – мітынг да Дня беларускіх палітвязняў. Пасля адбудзецца шэсце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракаўскага прадмесця, дзе працягнуцца імпрэзы.
  • Варшава, 14:30–16:00 – каля помніку Каперніку адбудзецца мітынг і ланцуг салідарнасці з суайчыннікамі, якія цяпер за кратамі паводле палітычных матываў. Арганізатары акцыі – група былых палітвязняў. Пры падтрыманні Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музею свабоднай Беларусі, ветэранаў палка Каліноўскага», ініцыятывы «BYPOL», Асацыяцыі беларускіх бізнесоўцаў ABBA.
  • Варшава, 17:00–19:00 – праваабаронцы «Вясны», польскага «Мемарыялу» ды ініцыятывы «Палітвязынка» пры падтрыманні Майстэрні паштовак салідарнасці зладзяць сустрэчу, каб падпісаць лісты палітвязням. Месца: прастора «Пад жырандоляй» (ul. Hoża, 41, lok. 2). Падрабязнасці на спасылцы.
  • Беласток, 15:00 – акцыя з нагоды Дня палітвязняў і дня смерці Вітольда Ашурка. Месца: ul. Elektryczna, 9, каля кансуляту Рэспублікі Беларусь.
  • Кракаў, 14.00 – акцыя каля помніку Адаму Міцкевічу на Рынку.
  • Познань, 14:30 – месца: Fredry, 5, Klubokowiania MY. Размова з Дарʼяй Рублеўскай, праваабаронцай і заснавальніцай Майстэрні паштовак салідарнасці. Напісанне лістоў і падпісанне паштовак палітзняволеным Беларусі. Падрабязнасці на спасылцы.
  • Познань, 17:00. Акцыя на адрасе: plac Wolności.
  • Вроцлаў, 17:00 – ацкыя на Рынку ля фантану. Падрабязнасці па спасылцы.
  • Люблін, 18:00 – акцыя каля помніку Люблінскай уніі. «Мы запрашаем вас прыняць удзел у перформансе «Камера», дзе мы пакажам жыхарам Любліну, наколькі перапоўненымі могуць быць камеры на Акрэсціна. Чым больш будзе ўдзельнікаў, тым мацнейшым будзе эфект. Просім браць з сабой плакаты і апрануцца ў чорнае. У мэтах бяспекі раім узяць з сабой маскі», – пішуць арганізатары.
  • Шчэцін, 18:00 – акцыя на адрасе: Сонечны гадзіннік, Aleja Kwiatowa.
  • Торунь, 16:00 – акцыя ля помніка Каперніку.
  • Гданьск, 13:00 – акцыя ла фантану Нэптуна.
  • Быдгашч, 13:00: акцыя на Старамейскім мосце.

Швецыя

  • Стакгольм, 13:00 – акцыя на Sergels Torg, 111 24.

Украіна

  • Кіеў, 15:00 – сустрэча ў беларуска-ўкраінскім хабе. Адрас: Єреванська, 30, кантакт +38(095)223-07-63.
  • Адэса, 15:00 – акцыя на Саборнай плошчы (шашачна-шахматная пляцоўка).
  • Львоў, 15:00, Львоўскі хаб Дому правоў чалавека. Адрас: вул. Валова, 27-8.

Славаччына

  • Браціслава, 19:00–21:00 – шэсце ад Hodžovo námestie да пасольства Беларусі.

Нямеччына

  • Мюнхен, 15:00 – акцыя на Odeonsplatz.
  • Штутгарт, 14:00 – акцыя на Wilhelmsplatz. «Пагаворым пра сіндром апушчаных рук і пра тое, як не падаць духам, пачуем нашыя любімыя песні ў выкананні «BelaSol» і новыя, ад гасцей з Менску «Знак Стоп», паслухаем гісторыю ад адваката, які бараніў палітычных абвінавачаных», – пішуць арганізатары.

ЗША

  • Нью-Ёрк, 13:00 – у Цэнтральным парку ў фармаце пікніка пройдзе сустрэча беларусаў Нью-Ёрку і ваколіцаў, каб падтрымаць беларускіх палітвязняў і ўшанаваць памяць Вітольда Ашурка. Сустрэча арганізаваная для знаёмства аднадумцаў, каму неабыякавы лёс нашых землякоў за кратамі. Плануецца падпісанне лістоў і паштовак салідарнасці пры падтрыманні Майстэрні паштовак салідарнасці. Падрабязнасці на старонках у Instagram і Facebook.
  • Чыкага, 13:00 – акцыя на адрасе: Intersection of Michigan Ave. & Washington St. Спасылка на сустрэчу.
  • Філадэльфія, 12:00 – акцыя на прыступках Мастацкага музею Філадэльфіі. Спасылка на сустрэчу.
  • Чыкага,13:00 – ралі ў падтрыманне палітычных зняволеннях у Беларусі: Intersection of Michigan Ave. & Washington St., Chicago, IL 60602.

Вялікая Брытанія

  • Лондан, 12:30–14:00. «Далучайцеся да нашай акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі. Пакуль усе палітычныя вязні не будуць свабодныя!», – пішуць арганізатары. Месца: Parliament Square.

Бельгія

  • Брусель, 15:00–16:00 – акцыя салідарнасці. Месца: Europa kruispunt (Central Station).
  • Брусель, 17:30 – 19:30 – «Мемарыял» ладзіць вечар лістоў палітвязням Беларусі і Расіі. Адрас: Rue de lʼEpée 2, Bruxelles LʼAscenseur, café associatif et radio.

Грузія

  • Батумі, 12:0019:00 можна напісаць лісты палітвязням у краме нацыянальнай сімволікі на адрасе: вуліца 26 мая 41. А таксама 14:0020:00 у Беларускім медыяхабе: вул. Парнаваз Мэпэ, 67.

Францыя

  • Парыж, 16:00 акцыя на плошчы Бастыліі. Падрабязнасці на спасылцы.
  • Ліён, 16:00 акцыя каля «Hotel de Ville», з боку фантану.

Нідэрланды

  • Гаага, 12:00 акцыя на Laan van Meerdervoort.

22 траўня (панядзелак)

  • Адэса (Украіна), 17:00 акцыя на Італьянскім бульвары, мурал «Жыве Беларусь».

Літургіі

20 траўня

  • Булёнь-Біянкур (Францыя), пачатак а 10:30. «У дзень Жыровіцкай іконы Багародзіцы і напярэдадні Дня палітвязня памолімся за Айчыну і суайчыннікаў», – пішуць арганізатары. Адрас: 132bis Rue du Point du Jour, 92100, Boulogne-Billancourt.

21 траўня

  • У Рыме адбудзецца імша ў падтрыманне беларускіх палітвязняў. Месца і час: 11:00; Via di San Sebastianello 11.
  • Праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату ў Вільні далучыцца да Дня палітзняволеных. Месца: Bokšto g. 2, Vilnius. Час: 8:40–9:50 – літургія, малітва аб вызваленні ўсіх несправядліва асуджаных; 9:50–10:05 – малебен за ўсіх несправядліва асуджаных і зняволеных перад іконаю «Усіх тужлівых радасць», памінанне імёнаў палітзняволеных беларусаў; 10:00 – сімвалічнае запальванне Свечкі малітоўнага хадайніцтва за свабоду.
  • У Вільні Беларуская Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) Царква запрашае на набажэнства. Пачатак: 18:00. Месца: грэка-каталіцкі храм Святой Тройцы ў Вільні, адрас: Aušros Vartų g. 7b.
  • У Варшаве – імша ў інтэнцыі Вітольда Ашурка ў гадавіну ягонай смерці і за ўсіх загінулых палітвязняў. Месца: касцёл Святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць будзе вядомы ксёндз Вячаслаў Барок. Час: 11:30.
  • У Фларэнцыі адбудзецца імша за ўсіх затрыманых паводле палітычных матываў. Яе ўзначаліць ксёндз Юрый Барок. Месца і час: 13:00 – 14:00. Chiesa Parrocchiale di San Luca al Vingone. Via Gaetano Pacchi, 3, 50018 Scandicci FI.
  • Антвэрпэн (Бельгія), 12:00 – 14:00. Літургія ў Беларускай грэка-каталіцкай царкве. Месца: Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen.
  • Капенгаген (Данія), 13:00. Літургія за палітычных зняволеных у Sankt Ansgars Kirke на адрасе: Bredgade 64, 1260 København.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў