Каля Крымскага маста ў выніку атакі дрона пашкоджаны расейскі танкер


Увечары 4 жніўня каля Крымскага маста адбыўся выбух. Пазней стала вядома пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на расейскі танкер «Sig». Паводле Telegram-каналу, танкер атрымаў пашкоджанні і не можа самастойна перасоўвацца.

Танкер «Sig».
Фота: Baza / Тэлеграм

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк раніцаю 5 жніўня апавёў, што любыя інцыдэнты з караблямі Расеі або Крымскім мостам ёсць спецаперацыямі Украіны, і гэтыя аперацыі, паводле яго, цалкам законныя.

У сваю чаргу РосМорРечФлот пацвярджае, што 4 жніўня ўвечары атрымаў пашкоджанні танкер «Sig». На борце былі 11 асобаў экіпажу. Танкер атрымаў пашкоджанні ў выніку атакі марскога дрона. Расейцы пачалі ратавальную аперацыю.

Паведамляюць, што ў выніку атакі экіпаж не пацярпеў. Танкер перавозіў паліва для самалётаў з Крыму ў Сірыю. Нафтапрадукты пасля нападу ў мора не трапілі.

Hавiны
У МУС Украіны кажуць, што ідэнтыфікавалі больш за 60 тысячаў знішчаных расейскіх вайскоўцаў
2023.08.05 08:54

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў