Пачынаючы з найбліжэйшых выходных – 5 і 6 лютага – прымаць пацыентаў у паліклініках, а таксама аглядаць удома будуць у тым ліку ў суботу і нядзелю, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Рэжым працы амбулаторна-паліклінічных установаў аховы здароўя падаўжаецца ў сувязі з ростам захваральнасці на вострыя рэспіратарныя вірусныя інфекцыі, у прыватнасці – COVID-19.
Змяненні ў рэжыме працы паліклінік будуць дзеяць да нармалізацыі эпідэмічнай абстаноўкі ў Менску і вобласцях.
2 лютага Мінздароўя паведаміла, што ў Беларусі за содні зарэгістраваныя 3634 новыя выпадкі інфікавання каронавірусам. Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта рэкордны паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі. За содні былі зафіксаваныя 17 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.
ГГ, belsat.eu