На пікет збору подпісаў за вылучэнне Таццяны Караткевіч быў здзейснены напад


У Берасці сябры ініцыятыўнай групы за вылучэнне на пасаду прэзідэнта Таццяны Караткевіч сутыкнуліся з непрыемным інцыдэнтам. Як паведамляе праваабарончы сайт «Вясна», здарэнне адбылося 8 жніўня на вуліцы Савецкай.

На пікеце ішоў збор подпісаў у падтрымку Таццяны Караткевіч, калі да яго нечакана падбег незнаёмы пікетоўцам мужчына. Ён сарваў партыйны сцяг Беларускай сацыл-дэмакратычнай партыі (Грамада), які знаходзіўся побач. Мужчына спрабаваў перашкодзіць збору подпісаў, лаяўся і абражаў удзельнікаў пікету. Але калі яны выклікалі міліцыю, то мужчына збег, не чакаючы прыбыцця міліцыянтаў.

Чытайце таксама >>> На пікеце Лябедзькі менчукі прапанавалі ўладкаваць Лукашэнку ў духоўную семінарыю

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў