На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі цягнік, бо ў ім знайшлі пісталет


Працаўнікі Гомельскай мытні знайшлі ў купэ пасажырскага цягніка Кіеў – Санкт-Пецярбург пісталет.

З-за гэтага давялося на 2,5 гадзіны затрымаць цягнік, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Цягнік ехаў з Украіны праз пункт мытнага афармлення «Церуха».

Зброю знайшлі з дапамогай сабакі, пісталет ляжаў пад паліцаю пасажырскага сядзення на падлозе. На месца выклікалі працаўнікаў Гомельскага РАУС. Для высвятлення акалічнасцяў цягнік прыйшлося затрымаць прыкладна на 2,5 гадзіны.

Цяпер праводзяць праверку, прызначаная балістычная экспертыза.

Hавiны
«Непакоіць прыток зброі праз мяжу, шмат канфіскоўваем». Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны
2018.10.08 14:28

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў