«Непакоіць прыток зброі праз мяжу, шмат канфіскоўваем». Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны


Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам.

Падчас сустрэчы кіраўнік краіны выказаўся пра «падзеі ва Украіне»:

«Мы ні ў якім разе не хочам умешвацца ў падзеі ва Украіне. Груба кажучы, гэта не наша справа, калі нас не просяць. Хоць, шчыра скажу, – мы пра гэта пагаворым – уплыў падзеяў ва Украіне на нас вельмі вялікі. Асабліва ў плане, што нас турбуе, – прыток зброі праз украінскую мяжу. Вельмі шмат мы канфіскоўваем зброі».

Паводле Лукашэнкі, ёсць факты, калі зброя ідзе ў Беларусь з Украіны праз Расею:

«Калі крымінальныя справы расследуюцца, мы таксама такія факты фіксуем. І я прэзідэнту Расеі пра гэта казаў. Вось гэта нас больш за ўсё непакоіць».

Яшчэ адна тэма, якая непакоіць кіраўніка краіны, – сяброўства Украіны ў СНД. На гэты конт Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«Як вядома, Украіна фактычна заявіла аб выхадзе, але афіцыйна гэта падзея яшчэ не наступіла. І на апошнім саміце ў Душанбэ ўкраінскі сцяг прысутнічаў, як заўсёды. Я так разумею, што гэта працэс не аднаго дня. Напэўна, і Украіне ірваць усякія сувязі з нашымі дзяржавамі паасобку і ў цэлым з СНД нявыгадна. Таму будзе нейкі працэс. Мой пункт гледжання вы ведаеце. Я заўсёды казаў пра тое, што выйсці прасцей, чым потым увайсці, калі трэба будзе. Але гэта суверэнная справа Украіны, мы вымушаныя з гэтым лічыцца».

НМ, belsat.eu, паводле president.gov.by

Глядзі таксама
Каментары