На Алепа скінулі фосфарныя бомбы


Лаўроў і Керы не змаглі дамовіцца наконт замірэння ў Сірыі, атакі на Алепа працягваюцца.

«Мы не можам выйсці і сказаць усяму свету, што мы дамовіліся, калі гэта не так», – падае словы кіраўніка Дзярждэпартаменту Джона Керы «Associated Press».

У сустрэчы, якая адбылася ў Нью-Ёрку, узяў удзел кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў і высокапастаўленыя дыпламаты з ЕЗ і Блізкага Усходу.

Відэасюжэт «Белсату» пра напад на гуманітарны канвой у Сірыі

Керы заявіў, што для ўзнаўлення даверу неабходна, каб тыя, хто працягвае баявыя дзеянні ў паветры, перасталі гэта рабіць. У сваю чаргу Лаўроў заявіў, што апазіцыя таксама мусіць перастаць ваяваць.

Замірэнне, наконт якога дамовіліся Лаўроў і Керы 9 верасня, было парушанае пасля некалькіх інцыдэнтаў, падчас якіхх спачатку авіяцыя кааліцыі нанесла ўдар па пазіцыях сірыйскіх войскаў, а пасля быў знішчаны канвой з гуманітарнай дапамогай, які накіроўваўся ў Алепа.

Чытайце таксама >>> Баевікі з «Каўказскага Эмірату ў Сірыі» ваююць у Алепа

Пакуль ішлі перамовы, сірыйская армія абвесціла пра хуткі пачатак новага наступу на занятыя апазіцыяй раёны Алепа.

Раніцай у чацвер авіяцыі сірыйскай арміі і Расеі атакавала раёны Алепа, якія кантралюе апазіцыя. Актывісты кажуць, што падчас налётаў скідваліся фосфарныя бомбы (спрэчная зброя, забароненая для ўжывання ў сітуацыі, калі ў месцы баявых дзеянняў прысутнічае шмат мірных жыхароў).

НМ, belsat.eu, паводле BBC Russian, Cbsnews.com

Глядзі таксама
Каментары