Баевікі з «Каўказскага Эмірату ў Сірыі» ваююць у Алепа


Скрыншот з відэа. Каўказскія баевікі каля пасёлку Аль-Эйс, што ў паўднёвым Алепа

«Вы будзеце адказваць за смерць мірнага насельніцтва», – кажа па-расейску мужчына ў балаклаве. Відэа запісанае 3 траўня 2016 года.

У каментарах пад відэа баевікоў называюць «несапраўднымі мусульманамі» і «шайтанамі».

Каўказскі Эмірат (Імарат Каўказ) – квазідзяржаўны праект на тэрыторыі Паўночнага Каўказу, пра стварэнне якога было абвешчана 7 кастрычніка 2007 года кіраўніком самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя (была прызнаная толькі грузінскім урадам у выгнанні на чале са Звіядам Гамсахурдыем і рухам Талібан). Галоўная ідэя «Імарат Каўказ» заключаецца ў сусветным джыхадзе супраць усіх немусульманаў.

У лютым 2010 года Вярхоўны Суд РФ прызнаў «Імарат Каўказ» тэрарыстычнай арганізацыяй.

«Імарат Каўказ у Сірыі» быў створаны ў 2014 годзе пасля сыходу з пасады камандзіра групоўкі «Джэіш Мухаджырын валь-Ансар» Салахадзіна Шышані разам з яго намеснікам Абдулкарымам Крымскім. Тады ў новую групоўку з «Джэіш Мухаджырын валь-Ансар» сышла вялікая група чачэнскіх і дагестанскіх баевікоў.

Значная частка чачэнцаў, дагестанцаў і выхадцаў з іншых рэспублікаў Паўночнага Каўказу ўваходзяць у «Імарат Каўказ у Сірыі». Фармальна яны падпарадкоўваюцца філіялу «Аль-Каіды» ў Сірыі – групоўцы «Фронт Ан-Нусра». Тэрарысты з Паўночнага Каўказу ваююць галоўным чынам у сірыйскіх правінцыях Алепа, Ідлеб і Латакія.

ЮВ, belsat.eu, паводле longwarjournal.org

Стужка навінаў