«Мы хочам пераменаў і гэта нармальна».
Гарадзенскія выпускнікі перапелі вядомую песню Віктара Цоя «Перемен» па-беларуску, піша партал Hrodna.life. У каментары яны адзначылі, што раней не цікавіліся палітыкай, аднак апошнія падзеі ў Беларусі прымусілі іх выказацца.
«Гэтым відэа мы хочам паказаць, што нам неабыякавая сітуацыя ў краіне. Мы – маладыя грамадзяне Беларусі і нам тут жыць. Мы хочам пераменаў і гэта нармальна. А ненармальна тое, калі прэзідэнт парушае канстытуцыю і кіруе краінай ужо 26 гадоў. Мы не кажам, што дрэнна жывем, але нам няма з чым параўноўваць і мы не ведаем, як жыць пры іншым прэзідэнце», – сказалі яны.
Песню яны падрыхтавалі некалькі тыдняў таму – яшчэ да выпускных. Абралі менавіта гэтую кампазіцыю, бо яна асацыюецца з пераменамі.
«Кажуць, у Беларусі свабода слова. Маўчаць мы не можам. Мы не заклікаем народ выходзіць на пратэсты, мы праспявалі пра сітуацыю, якая адбываецца сёння ў краіне: правакацыі на пікетах і затрыманні. Мы ж усё бачым і гэта бесчалавечна. Мы хочам, каб у Беларусі будучага быў выбар. І яшчэ мы чакаем пераменаў у культуры і не жадаем, каб беларуская мова памірала», – гавораць аўтары роліку.
Выканаўцы вырашылі застацца ананімнымі, бо зараз ідзе ўступная кампанія, а яны не хочуць мець праблемаў пры паступленні ва ўніверсітэты.
Гарадзенцы – не адзіныя старшакласнікі, якія выказаліся наконт бягучых палітычных падзеяў у Беларусі. Раней гэтак зрабіў выпускнік менскай гімназіі №192 Уладзіслаў Рымашэўскі, які на выпускной лінейцы выкрыкнуў «Жыве Беларусь».
Школьнік выказаў усе думкі на лінейцы.
Выпускнік на лінейцы выступіў з эмацыйнай прамоваю. Уключыце гук!«Мы все искренне надеемся, что 9 августа в нашей любимой стране произойдут долгожданные изменения. […] Жыве Беларусь!». Відэа: беламова
Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 11 czerwca 2020
КТ belsat.eu