МУС паведаміў пра затрыманне арганізатараў «секс-вечарынкі» пад Менскам

Wideo

Відэа затрымання

28 ліпеня ў пасёлку Бараўляны Менскага раёну міліцыянты «прыпынілі дзейнасць падпольнага бардэлю».

Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце Міністэрства ўнутраных справаў.

«Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў мы ўсталявалі, што з 2016 па 2018 гады двое беспрацоўных менчукоў здымалі катэдж для правядзення за ўзнагароджанне закрытых секс-вечарынак. Кошт уваходу для мужчын складала ад 200 да 370 рублёў, для пары – 120 рублёў. Прадстаўніцы слабога полу ўдзельнічалі ў мерапрыемстве бясплатна. Пазней чальцам клубу давалі зніжкі», – распавёў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Дзітрый Цаюн.

Паводле версіі МУС, акрамя выпадковых удзельнікаў на вечарынках прысутнічалі прастытуткі, паслугі якіх уваходзілі ў кошт наведвання, а ў аплату ўключаўся алкаголь, ежа, карыстанне саўнай і лазняй.

Падчас «спецаперацыі» у катэджы знаходзіліся 34 мужчыны і 18 дзеўчын, сярод якіх былі сужэнцы і студэнты.

Супраць 39-гадовага і 31-гадовага мужчынаў Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 171 Крымінальнага кодэксу Беларусі («арганізацыі і (або) выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмовай для занятку прастытуцыяй»).

Дзмітрый Цаюн заявіў, што падобныя мерапрыемствы набіраюць абароты ў Беларусі:

«Ёсць інфармацыя, што розныя свінг-вечарынкі з элементамі БДСМ, тэматычнымі распуснымі конкурсамі, удзелам прадстаўнікоў нетрадыцыйных сексуальных поглядаў, у тым ліку прыхільнікаў ЛГБТ-супольнасці, маглі арганізоўвацца ў шмат якіх рэгіёнах краіны. Гэтыя звесткі правяраюцца. Аднак ужо відавочна, што пад выглядам секс-вечарынак хаваецца незаконная дзейнасць па арганізацыі і выкарыстанні прастытуцыі, па яе распаўсюджванні, а таксама прасоўванні перакручаных поглядаў на адносіны «мужчына-жанчына». Каб не дапусціць гэтага, мы працягнем працаваць у гэтым напрамку і будзем спыняць факты супрацьпраўнай дзейнасці».

НМ, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары