Міліцыянтаў-ілжэсведак, што далі паказанні супраць гомельскага апазіцыянера, будуць судзіць


Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімер Няпомняшчых плануе спагнаць з супрацоўнікаў АМАПу па 1 капейцы, а з абласнога Упраўлення ўнутраных справаў – Br 9 900.

Актывіст абураецца практыкай прыцягнення міліцыянтаў да фальсіфікацыі пратаколаў у дачыненні да апазіцыянераў.

«Было складзена два пратаколы. За дробнае хуліганства. Нібы я лаяўся на прыпынку ў прысутнасці людзей. Што цікава, нікога з тых, хто быў на прыпынку і хто абураўся маймі паводзінамі, у сведкі не ўзялі… Пратаколы склалі без маёй прысутнасці, мне нават копіяў не далі», – паведаміў racja.com актывіст.

Сёлета 12 верасня Уладзімір Няпомняшчых збіраўся ехаць на мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў у Менск. Па дарозе ў сталіцу, каля гомельскага вакзалу, яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу.

Разгляд судовай справы Уладзіміра Няпомняшчых супраць міліцыянтаў прызначаны на 31 кастрычніка.

ЮВ, belsat.eu, паводле racja.com

Глядзі таксама
Каментары