Мікола Статкевіч: Наступная Плошча можа адбыцца ў 2016-м


Наступная Плошча ў Менску можна адбыцца ўвосень 2016 года пасля парламенцкіх выбараў. Такі паварот падзеяў не выключае былы палітвязень Мікалай Статкевіч.

«Калі ўлада зменіць выбарчы кодэкс, мы будзем змагацца на выбарах. Калі не, кандыдаты ў дэпутаты, акрамя агітацыі за свае праграмы, павінны будуць агітаваць за тое каб людзі выйшлі на плошчу і націснулі на ўладу, каб яна лічыла галасы», – заявіў палітык.

Свой удзел у парламенцкіх выбарах Мікалай Статкевіч выключае, бо мае непагашаную судзімасць за Плошчу 2010 года.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары