Мікалай Статкевіч, які знаходзіцца на Акрэсціна, атрымаў яшчэ 10 содняў арышту


Як паведаміла ў Фэйсбуку жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, палітыка завочна асудзілі на 10 содняў арышту за тое, што ён даў інтэрв’ю незалежным СМІ каля ізалятара на Акрэсціна пасля вызвалення 7 кастрычніка. Інтэрвʼю ў міліцыі палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем» і склалі на Статкевіча адміністратыўным пратакол.

Рашэнне пакараць Статкевіча 10 соднямі арышту за інтэрв’ю незалежным СМІ прыняла суддзя Маскоўскага райсуду Менска Таццяна Матыль.

Гэта ўжо шосты адміністратыўны арышт для Мікалая Статкевіча за 2017 год.

"Жэстачайшая лібералізацыя" ў дзеянні…Мікола Статкевіч за "пікет" з нагоды ўласнага вызвалення 07.10 – 10 сутак. Суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Матыль Таццяна Яраславаўна.

Opublikowany przez Marinę Adamovich Piątek, 3 listopada 2017

Нагадаем, што зараз Статкевіч і так знаходзіцца на Акрэсціна. Палітыка арыштавалі на наступны дзень пасля акцыі памяці ахвяраў сталінізму каля будынку КДБ – і напярэдадні паездкі Статкевіча на кіеўскую сесію Еўранэсту. Імаверна, цяпер ён адбывае 5-содневы арышт.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў