Акцыя памяці ахвяраў сталінізму каля будынку КДБ (стрым, фота)


А 19:00 каля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ адбылася акцыя памяці ахваряў сталінскіх рэпрэсіяў, ініцыяваная лідэрам БНК Міколам Статкевічам. У акцыі прынялі ўдзел да 20 чалавек.

20.00. Знічы, што пакінулі ўдзельнікі акцыі на прыступках будынку КДБ, амаль адразу былі прыбраныя.

Мікалай Статкевіч на прыступках будынку КДБ. Фота – Ірына Арахоўская
Знічы на прыступках КДБ. Фота – Ірына Арахоўская

19.34. Мікалай Статкевіч падзякаваў удзельнікам «ланцугу памяці» і абвесціў пра сканчэнне акцыі. Актывісты пакінулі знічы на прыступках КДБ.

“Ланцуг памяці”. Фота – Ірына Арахоўская

19.17. ДАІшнікі адпусцілі аператара Андруся Козела, які быў спынены, калі ён накіроўваўся да месца правядзення акцыі.

19.11. У «ланцугу памяці» да 20 чалавек. Да акцыі далучыўся Вячаслаў Сіўчык, Вольга Нікалайчык ды інш.

“Ланцуг памяці”. Фота – Ірына Арахоўская

19.01. Удзельнікі акцыі ў сцен КДБ запалілі свечкі ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Удзельніца акцыі памяці. Фота – Ірына Арахоўская

18.51. Пакуль удзельнікаў акцыі няшмат. Да Статкевіча і Адамовіч далучыўся актывіст Максім Вінярскі і яшчэ некалькі чалавек.

Акцыя памяці ля КДБ. Фота – Ірына Арахоўская

18.42. Цяпер каля будынку КДБ – Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч. Па дарозе да месца правядзення акцыі была спыненая супрацоўнікамі ДАІ машына аператара «Белсату» Андруся Козела, а таксама машына супрацоўнікаў Радыё Свабода.

Стрым з акцыі каля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ!

Глядзіце стрым з акцыі памяці ахвяраў сталінскіях рэпрэсіяў каля цэнтральнага ўваходу КДБ!

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 29 października 2017

У мінулы панядзелак Мікалай Статкевіч заклікаў прыйсці да будынку КГБ у Менску. 80 гадоў таму ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ва ўнутранай турме НКВД (цяпер яе называюць «амерыканка») у Менску былі расстраляныя больш за 130 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Палітык прапанаваў ўшанаваць іхную памяць.

Тры чвэрці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў было рэпрэсавана ў часы сталінскага тэрору. Пад каток сталінскага тэрору трапілі святары, шмат настаўнікаў, большасць беларускіх навукоўцаў.

 

Фота – Ірына Арахоўская

 

 

Стужка навінаў