Менск увайшоў у тройку самых папулярных гарадоў СНД для падарожжаў гэтым летам


Беларуская сталіца размясцілася на 3 радку. Рэйтынг складала агенцтва «ТурСтат».

Топ прывабных гарадоў СНД узначальваюць сталіцы Казахстана і Азербайджана.

Паводле дадзеных экспертаў, турысты прыязджаюць у Менск у сярэднім на 2,5 дні і выдаюць на пражыванне ў гасцініцы $ 60 у содні.

Наведнікаў Менску можа прывабіць музычны фестываль «Мост» 2 ліпеня і арт-пікнік Freaky Summer Party з 23 па 24 чэрвеня, піша выданне.

Самыя танныя гарады для турыстаў – Ашгабад і Бішкек, а самыя дарагія – Астана і Баку.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары