Менчукі пра давер да міліцыі: Гэтым структурам ніхто ніколі не давяраў і давяраць не будзе


У інтэрнэце збіраюць подпісы за адстаўку кіраўніка МУС Ігара Шуневіча. За адхіленне яго ад пасады ўжо прагаласавалі больш за 2 тысячы беларусаў.

У сваім звароце стваральнікі петыцыі апісваюць больш за дзясятак гісторыяў, у якіх менавіта міліцыянты былі датычныя да абразаў, калецтва ды нават смерці грамадзянаў. Пры гэтым усе гісторыі адбыліся сёлета. Сярод іншага падпісанты звяртаюць увагу на выпадак у Століне, калі інспектар РАСУ збіў 9-гадовага школьніка.

Журналісты «Белсату» распыталі менчукоў ці давяраюць яны праваахоўным органам.

«З цяжкасцю давяраю. Розныя сітуацыя бываюць. У адной дастойна сябе паводзяць, але часамі сутыкаешся з хамствам», – кажа малады хлопец.

«Пытанне амаль філасофскае. Ва ўсе часы гэтым структурам ніхто ніколі не давяраў і давяраць не будзе, але яны неабходныя», – разважае мінак.

Яшчэ адна мянчанка кажа, што міліцыянты працуюць згодна з тым, як ім плацяць.

«Давяраю, мы можам бяспечна перамяшчацца па горадзе ў любы час дня і начы. А памыляцца можа кожны чалавек, ён жа не святы», – лічыць мужчына.

Больш глядзіце ў відэа. 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў