Медыі: у справе Скрыпаёў – два новых падазраваных


Спецслужбы Вялікай Брытаніі мяркуюць, што акрамя Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава ў аперацыі па атручванні былога палкоўніка ГРУ Сяргей Скрыпаля і ягонай дачкі бралі ўдзел іншыя асобы.

Пра гэта паведаміла выданне «The Daily Mirror» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Брытанскія праваахоўнікі шукаюць яшчэ двух чалавек. Як распавяла крыніца, адзін з іх – лекар, які мусіў сачыць, каб Пятроў і Башыраў самі не пацярпелі ад «навічка» (нервова-паралітычнае рэчыва, распрацаванае ў СССР – заўв.), а другі – куратар – аперацыі, які працуе ў амбасадзе.

Крыніца адзначыла, што Пятроў і Башараў сустракаліся з двума іншымі падазраванымі перад тым, як ехаць у Солсбэры.

У выданні «The Daily Mirror» падкрэслілі, што брытанскія ўлады на дадзены момант не збіраюцца распавядаць падрабязнасці пра новых падазраваных.

«Мы – не агенты!»

Пару дзён таму на тэлеканале «RT» выйшла інтэрв’ю з Аляксандрам Пятровым і Русланам Башыравым, якіх улады Вялікай Брытаніі звязваюць з ГРУ і падазраюць у атручванні Сяргея і Юліі Скрыпаёў. У інтэрв’ю мужчыны сцвярджаюць, што не маюць дачынення да спецслужбаў, а ў Солсбэры знаходзіліся як турысты.

НМ, belsat.eu, фота Henry Nicholls/ Forum

Глядзі таксама
Каментары