Манахі з Ордэну босых кармелітаў запісалі калядку на беларускай мове


Два беларусы і паляк з Ордэну босых братоў Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль выклалі ў youtube сваё музычнае віншаванне са святам Божага Нараджэння.

«Хай побач з вамі заўсёды будуць зычлівыя людзі», – пажадалі а. Аляксандр Стока, а. Сяргей Трысцень і а. Пётр Фраштэнга.

Раней у Беларусі кляштары кармелітаў босых дзейнічалі ў Гудагаі, Глыбокім, Горадні, Мядзелі, Пінску, а таксама пры Вострай Браме ў Вільні. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай яны былі скасаваныя, і толькі ў міжваенны перыяд ХХ ст. манахі вярнуліся ў Вострую Браму ў Вільні і ў Мядзел. Падчас нямецкай акупацыі законнікі з Вільні былі вывезеныя на прымусовую працу, а кляштар у Мядзелі згарэў. У 1990 годзе першыя айцы і браты зноў пачалі сваю дзейнасць у Беларусі. Цяпер члены ордэна служаць у Гудагаі (Астравецкі раён), Канстанцінаве (Мядзельскі раён), Менску, Мядзелі і Нарачы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў