Лукашэнка сумняецца ў неабходнасці далучэння да СГА


Кіраўнік Беларусі заяўляе, што Беларусь «падштурхоўваюць» да ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА).

Lukashenka1

«Самае галоўнае пытанне: ці патрэбна нам гэта ў цяперашніх умовах», – заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай узаемадзеянню нашай краіны з СГА.

«Яшчэ зусім нядаўна, учора, казалі, што нас там, у прынцыпе-та, не хацелі б бачыць. Сёння нас ужо актыўна да гэтага падштурхоўваюць. Хто? Што, у нас добразычліўцы ў свеце ёсць? Не. У эканоміцы суцэльная канкурэнцыя. І я заўсёды, калі нашыя супернікі падштурхоўваюць да нейкіх рэчаў, сурʼёзна задумваюць, з чаго б», – задаецца пытаннем Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на тое, што фактычна ўтвораныя два магутнейшых саюзы: з аднаго боку – Трансатлантычнае гандлёвае і інвестыцыйнае партнёрства, з іншай – Трансціхаакіянскае.

«Што застаецца для Сусветнай гандлёвай арганізацыі ў гэтым свеце? Некаторыя мае калегі ў вузкім коле, калі мы абмяркоўваем гэтае пытанне, кажуць, што СГА фактычна сябе вычарпала», – падсумаваў кіраўнік краіны.

Ён мяркуе, што трэба вызначыць, «што мы будзем рабіць з СГА».

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў