Лукашэнка пра апазіцыянераў: Я з апазіцыі прыйшоў да ўлады, і гэта для мяне святое


Журналісты на выбарчым участку, дзе галасаваў кіраўнік краіны, распыталі яго, чаго не хапае апазіцыйным партыям, каб годна прадстаўляць сябе на выбарах.

«Калі абсалютна коратка, то занадта далёкія яны ад народа. Калі апазіцыя і далей будзе працаваць дзеля таго, каб працаваць на кішэню, для таго, каб пражыць (хоць я і гэта разумею)… Але супраць народа і краіны ваяваць пры гэтым нельга. Іх часам заносіць у гэты бок, і тады мы вымушаныя трошкі ссоўваць да цэнтру. Яны за гэта не павінны на мяне нападаць, яны мне павінны быць удзячныя за тое, што я іх ну зусім ужо ў «адмарожанасць» не накіроўваю. Я не хачу, каб гэтая апазіцыя была пятай калонай унутры нашай краіны. Хачу, каб гэтая апазіцыя існавала і была канструктыўнай», – сказаў ён.

Лукашэнка таксама заўважыў, што ён сам з апазіцыі прыйшоў да ўлады.

«Мне часам пра гэта нагадваюць, не трэба нагадваць, я гэта памятаю. Гэта для мяне святое».

ДР belsat.eu паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары