Лукашэнка пацалаваў ордэн, якім яго ўзнагародзіў прэзідэнт Азербайджану


Аляксандра Лукашэнку ўзнагародзілі вышэйшай узнагародай Азербайджану – ордэнам Гейдара Аліева.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 28 лістапада падчас візіту кіраўніка Беларусі ў Баку. Пра рашэнне ўзнагародзіць Лукашэнку абвесціў прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў.

«Гейдар Аліеў заўсёды ў сваім жыцці паважаў годных людзей, тых, якія сябе паводзяць сябе па-мужчынску, трымаюць слова, і на якіх можна пакласціся. Думаю, сёння сімвалічна, што ў Азербайджане ягоны сябар узнагароджваецца ордэнам, які зʼяўляецца вышэйшай узнагародай азербайджанскай дзяржавы», – адзначыў Ільхам Аліеў.

«Ільхам Гейдаравіч, я вельмі дзякую табе за нашае сяброўства. Павер, я гэта вельмі цаню, я адпрацую», – заявіў Аляксандр Лукашэнка, а пасля пацалаваў ордэн.

Гейдар Аліеў быў прэзідэнтам Азербайджану з 1993 па 2003 год, з 2003-га года прэзідэнцкую пасаду займае ягоны сын Ільхам.

Нядаўна турэцкае выданне «Posta» змясціла здымак Лукашэнкі, на якім ён цалуе Каран.

[/vc_column_text][vc_column_text]Здарэнне адбылося падчас адкрыцця Саборнай мячэці ў Менску. Каран ад імя муфтыя Беларусі падарылі Рэджэпу Эрдагану. Турэцкі прэзідэнт пацалаваў кнігу, пасля чаго Аляксандар Лукашэнка зрабіў тое самае.

НМ, ДД, belsat.eu

Стужка навінаў