Лукашэнка і Парашэнка дамовіліся стварыць беларуска-ўкраінскі тэлеканал


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пастанавілі стварыць супольны для абедзвюх краінаў тэлеканал.

«У нас такі вопыт ужо ёсць. З нашымі каналамі працуюць сумесна тры ці чатыры расейскія. Чаму мы з Украінай не можам стварыць такую сумесную супрацу», – цытуе лідара Беларусі агенцтва БелТА.

Таму трэба зрабіць такі тэлеканал у Беларусі, дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Мы даўно казалі пра тое, што беларусы маюць права ведаць розныя пункты гледжання, і было б нядрэнна, калі б адзін з інфармацыйных каналаў Украіны меў магчымасць транслявацца на тэрыторыі Беларусі», – адзначыў Пятро Парашэнка. Ён дадаў, што ўжо паставіў адпаведную задачу міністру інфармацыйнай палітыкі.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі адбылася сёння ў Кіеве за зачыненымі дзвярыма. У панядзелак 22 снежня ў Кіеў мае прыляцець лідар Казахстану Нурсултан Назарбаеў.

МЯ, belsat.eu паводле БелТА

Стужка навінаў