Кожны пінскі чыноўнік павінен здаць 10 кг макулатуры


Старшыня Пінскага гарвыканкаму выдаў распараджэнне аб заданні па зборы другасных матарʼяльных рэсурсаў.

У дакуменце пазначана, што на тэрыторыі Пінску з 1 красавіка пройдзе месячнік па збору гэтых рэсурсаў. Таксама распісана праграма, якім чынам гэтыя планы будуць выконвацца: тлумачальная праца сярод насельніцтва, выязныя пункты збору макулатуры і пластыка, прыцягненне да акцыі работнікаў устаноў, прадпрыемстваў і шкаляроў.

І, самае цікавае гучыць так – «Начальнікам структурных падраздзяленняў гарвыканкаму забяспечыць здачу адходаў паперы і кардона з разліку 10 кг на аднаго работніка ўпраўлення, аддзелу».

Скрыншот з сайту гарвыканкаму

ВМ, belsat.eu

Стужка навінаў