Каліфорнія супраць пластыку


У амерыканскім штаце забаранілі выкарыстоўваць аднаразовыя поліэтыленавыя пакеты з-за негатыўнага дзеяння, якое рэчыва аказвае на водную экасістэму і навакольнае асяроддзе. Адпаведны закон, які ўступіць у сілу 1 ліпеня 2015 года, падпісаў губернатар штату Каліфорнія Джэры Браўн.

Замест пакетаў супермаркеты будуць прапанаваць пакупнікам палатняныя сумкі або шматразовыя папяровыя пакеты па 10 цэнтаў за штуку. Вытворцы пакетаў ўжо заявілі, што маюць намер правесці рэферэндум аб адмене гэтага закону.

 З 2016 года пакеты перастануць выдаваць у аптэках і міні-маркетах. Аднак забарона не распаўсюджваецца на мяса і гародніну. Іх можна будзе заварочваць ў поліэтылен, паведамляе Associated Press.

Падобныя законы ўжо ўведзены ў Лос-Анджэлесе і Сан-Францыска, аднак на ўзроўні штата падобная мера прынятая ўпершыню.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў