Інспектара ДАІ Баранавічаў, які збіў насмерць жанчыну, арыштавалі

video

Афіцыйна прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова паведаміла, што пракуратура выдала дазвол на арышт выконваючага абавязкі начальніка ДАІ Баранавічаў Андрэя Валкавыцкага. Дагэтуль міліцыянт знаходзіўся ў СІЗА.

Інспектара падазраюць у тым, што ён 26-га лістапада каля 21-й гадзіны ехаў пʼяны на ўласным аўта і недалёка ад вёскі Дарава насмерць збіў 36-гадовую жыхарку Слуцка Вольгу Стралкоўскую. У жанчыны засталіся грамадзянскі муж і двое няпоўнагадовых дзяцей.

У крыві Валкавыцкага на момант затрымання было 3 праміле алкаголю (дапушчальны паказнік – 0,3).

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Да суду Валкавыцкі застанецца пад вартай.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары