«З трыма праміле за стырно? Гэта або дурань або алкаголік»


Былы следчы ды кіраўнік праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак пракаментаў смяротнае ДТЗ з удзелам п’янага інспектара Андрэем Валкавыцкім, які яшчэ 26 лістапада збіў 36-гадовую жанчыну.

На думку Алега Волчака, міліцыя цяпер непадкантрольная.

«Сёння не голад, а вычарпанне кадраў. У міліцыі, я так разумею, не засталося разумных людзей. Калі выконваючы абавязкі начальніка ДАІ садзіцца з 3 праміле за руль – гэта альбо дурань альбо алкаголік».

Гэта кажа пра тое, што няма кантролю ні ў МУС, ні абласнога кантролю, няма пракурорскага нагляду, а таксама гэта паказвае бяздзейнасць следчых камітэтаў. Што не тыдзень, у нас нейкія здарэнні з супрацоўнікамі міліцыі. Сёння павінна развязацца пытанне аб адстаўцы міністра Шуневіча. Гэта апошняя кропля».

Волчак мяркуе, што практыка ўсёдазволенасці ў міліцэйскім асяроддзі пачалася даўно.

«Лукашэнка выгадная міліцыя, якая можа своечасова скласці пратаколы, збіраць штрафы людзей незаконным спосабам, пераследаваць апазіцыянераў, дэмакратычныя сілы, звычайных грамадзянаў. І вядома сістэма абараняе гэтых людзей, таму яны разумеюць, што ні суд, ні пракуратура іх ніколі не пакарае».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў