Хто тут «малодшы брат»?


Гістарычныя матывы амаль не гучалі падчас святкавання Дня гораду ў Менску. Між тым Менск упершыню згадваюць у летапісе 1067 годзе – амаль на стагоддзе раней за год заснавання Масквы. Журналісты «Белсату» запыталіся ў менчукоў: чаму ў такім выпадку беларусаў называюць «малодшымі братамі» расейцаў?

«Магчыма праз тое, што Масква развівалася хутчэй?» – выказала здагадку адна з рэспандэнтак.

«Я не ведаю, як гэта патлумачыць, але гэта – несправядліва. Мы жывем у сваёй краіне, а расейцы хай сабе самыя жывуць», – кажа жыхар Менску.

«Таму што яны акупанты, там так кажуць. І таму што Расея – імперская краіна», – сказаў іншы ўдзельнік апытання.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў