Хочаш трапіць на «Народны альбом»? Замаўляй білет і візавае падтрыманне!


Адкажы на тры пытанні пра «Народны Альбом» – і атрымай візу і квіток на спектакль.

Абноўлена. Сябры, квіткі разляцеліся за дзве гадзіны! Шукаем дадатковыя! Квіткі на імпрэзу можна атрымаць выключна праз старонку Belsat.eu альбо праз нашыя акаўнты ў сацыяльных сетках. Сачыце за інфармацыяй.

Прэм’ера спектаклю «Народны Альбом. 20 год» адбудзецца 4 верасня а 17:30 ў Падляскай оперы ў Беластоку.

Умовы візавага падтрымання выездаў на канцэрт «Народны Альбом. 20 год»

Для тых, хто не мае дзейнай візы, якая дазваляе на ўезд на тэрыторыю Польшчы, будзе магчымае атрыманне бясплатнай візы, або візы са зніжкаю.

Увага! Калі вы хочаце скарыстацца з візавага падтрымання, консульскія службы просяць не адкладваць падачу дакументаў у візавыя цэнтры.

Менск

Асобы да 25 год – бясплатная віза
Асобы ад 25 год – віза за 50% вартасці
Да візавай анкеты і стандартнага набору дакументаў павінен быць далучаны білет і ліст з просьбаю пра візавае падтрыманне. Анкеты складаюцца ў візавым цэнтры на вул. Бабруйскай, 6 без рэгістрацыі.

Берасце

Асобы да 25 год – бясплатная віза
Асобы ад 25 год – віза за 50% вартасці
Да візавай анкеты павінен быць далучаны білет. Анкеты складаюцца ў візавым цэнтры без рэгістрацыі.

Горадня

Асобы да 25 год – бясплатная віза
Асобы ад 25 год – віза за 50% вартасці
Да візавай анкеты павінен быць далучаны білет. Анкеты складаюцца ў візавым цэнтры без рэгістрацыі.

Паслуга падачы анкеты ў візавых цэнтрах платная і складае 15 еўраў.

Лявон Вольский на репетиции «Народного альбома» в Минске.
Лявон Вольский на репетиции «Народного альбома» в Минске.

Прайдзі тэст – атрымай квіток і візавае падтрыманне.

Цягам двух гадзінаў усе квіткі расхапілі. Сачыце за нашым сайтам і сацыяльнымі сеткамі, з увагі на надзвычайную цікаваць будзем дастаўляць зэдлікі ў оперы і некалькі квіткоў можа з’явіцца.

Галоўны музычны артэфакт 90-х

«Народны альбом» быў запісаны ў 1997 годзе ў былой студыі легендарнага радыё «101,2», і стаў адной з найбуйнейшых культурніцкіх з’яваў незалежнай Беларусі: ён аб’яднаў не толькі больш за два дзясятка ягоных творцаў, але і тысячы слухачоў па ўсёй краіне.

Прэм’ера спектаклю «Народны Альбом. 20 год» адбудзецца ў межах фестывалю «Wschód Kultury. Inny Wymiar» («Усход культуры. Іншае вымярэнне»), каардынаванага Беластоцкім цэнтрам культуры і Нацыянальным цэнтрам культуры пры падтрыманні парталу kulturadostepna.pl.

Тэлеканал «Белсат» выступае аўтарам ідэі і выканаўчым прадзюсарам спектаклю. Копрадусарам відовішча з’яўляецца польскі Нацыянальны інстытут аўдыёвізуальны NInA.

Арганізатары абяцаюць, што галоўнымі героямі стануць як удзельнікі таго самага альбому (а гэта каля 25 асобаў), гэтак і новыя людзі.

Беласток, Падляская опера (Opera i Filharmonia Podlaska), 4 верасня, 17:30

Глядзі таксама
Каментары