Генпракурор Украіны абяцае звольніць тых, хто «зліў» відэа з забойцамі Шарамета


З такой заявай генпракурор Украіны Юрый Луцэнка выступіў у эфіры тэлеканалу «112».

Гэтае відэа было абнародаванае ўкраінскімі медыямі 22 ліпеня. На роліку відаць, што выбухоўку пад аўтамабіль «Субару», у якім узарваўся журналіст Шарамет, падклала жанчына. Разам з ёй працаваў таксама мужчына.

Луцэнка заявіў, што вельмі раззлаваўся, калі даведаўся пра зʼяўленне роліка ў інтэрнэце: «Пытанне нават не ў законнасці ці незаконнасці – вядома, гэта незаконна. Але гэта проста забівае таямніцу следства і вельмі ўскладняе задачу праваахоўных органаў».

ЮВ, belsat.eu, паводле 112.ua

Глядзі таксама
Каментары