Гарадзенскі хор зноў «хацеў» выступіць на пустой плошчы


На 5 студзеня ў Горадні на плошчы Леніна быў запланаваны канцэрт Народнага хору мясцовага дзяржаўнага музычнага каледжу.

Удзень у каледжы рыхтаваліся да канцэрту, але пазней яго адмянілі ў звязку з кепскім надворʼем.

Нагадаем, што на запланаваны на 23 снежня пераднавагодні канцэрт Народнага хору Гарадзенскага музычнага каледжу ніхто не прыйшоў. Артысты моклі пад дажджом і мокрым снегам на плошчы Леніна, але працягнулі выступ.

Пасля выступу артысты нават пакланіліся.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў