На канцэрт Народнага хору ў Горадні ніхто не прыйшоў. Але артысты выканалі ўсе песні

video

Пасля выступу артысты нават пакланіліся.

На запланаваны на суботу ў цэнтры гораду пераднавагодні канцэрт Народнага хору Гарадзенскага музычнага каледжу ніхто не прыйшоў. Артысты моклі пад дажджом і мокрым снегам на плошчы Леніна, але працягнулі выступ.

Hrodna.Life піша, што гарадзенскія калектывы традыцыйна выступаюць на галоўных гарадскіх пляцах напярэдадні Калядаў і Новага году, але нават у добрае надвор’е гэткія імпрэзы не заўсёды карыстаюцца попытам.

Падчас суботняга выступу для нікога артысты выканалі канцэртную праграму да канца.

ДД

Глядзі таксама
Каментары