Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць жыхара Горадні, якога падазраюць у махлярстве.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць жыхара Горадні Пузыні Дзмітрыя Аляксандравіча 1982 года нараджэння, якога падазраюць у махлярстве, у тым ліку здзейсненым паўторна, а таксама ў падбухторванні да дачы хабару.
Пра завядзенне крымінальнай справы паведамляе афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці Сяргей Шэршаневіч.
Падчас расследавання ўстанавілі, што ў кастрычніку-лістападзе 2017 года, злоўжываючы даверам, абяцаючы аказаць дапамогу ў афармленні картаў паляка без здачы экзаменаў, мужчына шляхам угавораў і перакананняў падбухторваў да перадачы хабараў службовым асобам Генеральнага консульства Польшчы чатырох жыхароў Горадні. У выніку завалодаў $ 420, атрыманымі нібыта для далейшай перадачы ў названых мэтах.
Раней мужчына быў судзімы за махлярства і крадзеж. У цяперашні час нідзе не працуе. Акрамя высвятлення абставінаў названых злачынстваў, следчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі ўсталёўваюць іншых грамадзянаў, якія маглі пацярпець ад дзеянняў падазраванага.
Звяртацца па гэтым пытанні, а таксама аказаць дапамогу можна па тэлефонах:
(8-015) 72-41-62, 72-40-40 або 102
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu