На пасяджэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі харвацкі генерал Слабадан Пральяк прыняў яд пасля абвяшчэння вердыкту апеляцыйнай інстанцыі, які пакінуў прысуд Пральяка без зменаў.
Пральяк падчас свайго выступу выпіў нешта з ёмістасці, у якой, паводле ягоных словаў, знаходзіўся яд. Паводле харвацкага тэлебачання, Пральяк памёр.
29 лістапада ў Гаазе разглядалася скарга Пральяка і яшчэ пяці баснійскіх харватаў, прысуд якім за ваенныя злачынствы вынеслі ў 2013 годзе. Тады Пральяка прысудзілі да 20 гадоў турмы, паведамляе «Медуза».
КА, belsat.eu