Футбаліст «Марселю» яшчэ да матчу атрымаў чырвоную картку – за тое, што ўдарыў нагой фаната


У абаронцы «Марселю» Патрыс Эўра перад учорашнім матчам у межах Лігі Еўропы супраць партугальскага клубу «Віторыя гімарайнш» адбыўся канфлікт з фанатам.

Падчас размінкі заўзятары французскага французскага клубу абражалі 36-гадовага футбаліста. Эўра наблізіўся да фанатаў і ўдарыў аднаго з іх нагой.

Каля поля пачалася сутычка з удзелам гульцоў і заўзятараў «Марселю», усё суцішылася пасля ўмяшання сцюардаў.

Эўра атрымаў чырвоную картку і стаў першым футбалістам у гісторыі Лігі Еўропы, якога выдалілі яшчэ да пачатку матчу.

Ягоная каманда, якая ўвесь матч правяла ў меншасці, пацярпела паразу з лікам 0:1.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле lequipe.fr

Глядзі таксама
Каментары